Среда, 17.07.2019, 04:48
Приветствую Вас Гость | Регистрация | Вход

Кафедра инфекционных болезней БГМУ

Главная » 2014 » Ноябрь » 27

27 лютага ў інтэрнаце № 3 Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэту кафедра інфекцыйных хваробаў БДМУ пры падтрымцы дэканата медыка-прафілактычнага факультэту і адміністрацыі інтэрнату правяла імпрэзу, прысвечаную творчасці выдатнай беларускай паэткі Яўгеніі Янішчыц.

На пачатку вечара ў прывітальным слове асістэнта кафедры інфекцыйных хваробаў М.У.Салаўя прагучалі асноўныя моманты творчага жыцця Яўгеніі Янішчыц. Дзякуючы выкарыстанню відэазапісаў, студэнты і выкладчыкі мелі магчымасць паслухаць выдатнае выкананне некалькіх вершаў паэткі. Потым перад прысутнымі выступіла госць імпрэзы, вядомы беларускі бард і паэтка Таццяна Беланогая, якая ў хуткім часе плануе выдаць музычны альбом цалкам на вершы Яўгеніі Янішчыц.

Удзельнікі імпрэзы змаглі пабачыць, як вершы вядомых паэтаў могуць ператварацца ў музыку і гучаць зусім па-іншаму. Прысутныя былі ўражаны цудоўным глыбокім выкананнем Таццянай Беланогай песняў на словы Яўгеніі Янішчыц “І тчэ жыцце гады, нібы палотны...”, "Вяртанне", "Я вярнуся туды", “Не воблака, а проста аблачынка...”, “Бэз апаў...”, "Мова", “Якая я”. У перапынках паміж песнямі Таццяна разважала пра сэнс, закладзены ў вершах Я.Янішчыц, распавядала пра гісторыю яе жыцця і творчасці, а таксама пра свае ўражанні пры стварэнні першых песняў на словы гэтай бліскучай паэткі.

Некаторыя слухачы падзяліліся сваім бачаннем творчасці Я.Янішчыц, за што атрымалі на памяць памятныя паштоўкі з малюнкамі Таццяны і яе подпісам. Цікава, што падчас сустрэчы студэнты, а таксама аспірант кафедры інфекцыйных хваробаў І.А.Стома ўспомнілі пра творчасць і іншых беларускіх паэтаў і пісьменнікаў – Ніла Гілевіча, Рыгора Барадуліна, Генадзя Бураўкіна, Уладзіміра Караткевіча, прадэкламаваўшы некалькі ўрыўкаў з іх творчай спадчыны.

Акрамя твораў на словы Я.Янішчыц, Таццяна Беланогая таксама выканала некалькі песняў на асабістыя вершы, у тым ліку з выданага нядаўна альбому “Святло і цені”. Трэба адзначыць, што пэўныя песні аўтара прасілі выканаць і самі студэнты медычныга універсітэту, шмат хто з якіх ужо не аднойчы прысутнічаў на канцэртах Таццяны.

Імпрэза прайшла ў цудоўнай сяброўскай атмасферы. Напрыканцы Таццяну Беланогую ад імя ўсіх прысутных шчыра падзякаваў за удзел у вечары, цудоўныя песні і кранальныя голас і музыку дацэнт кафедры інфекцыйных хваробаў БДМУ Д.Я.Данілаў. Студэнты і выкладчыкі запрасілі Таццяну прыходзіць да студэнтаў Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэту на новыя сустрэчы.

Д.Я.Данілаў, М.У.Салавей, І.А.Стома

 

 

 

 

Категория: Новости кафедры | Просмотров: 722 | Добавил: Nikita1984 | Дата: 27.11.2014

RSS

Статистика сайта

Google

Поиск

Друзья сайта

  • Кафедра инфекционных болезней в Контакте
  • Кафедра инфекционных болезней в Facebook
  • Гепатологический центр "Балтас"
  • Атлас визуальных феноменов кафедры инфекционных болезней БГМУ
  • Система дистанционного образования БГМУ (Moodle)
  • Школа антимикробной терапии
  • Консультативный центр БГМУ "Профессор"
  • Официальный сайт БГМУ
  • Antibiotic.ru
  • Биометрика - сайт для сторонников доказательной медицины
  • Категории

    Противомикробная терапия [15]
    Патогенетическая терапия [9]
    Иммунология и вакцины [4]
    Новости кафедры [294]
    Диагностика инфекционных заболеваний [5]
    Клиника инфекционных заболеваний [7]
    Этиология инфекционных заболеваний [8]
    ВИЧ/СПИД [2]
    Журнальный клуб [12]

    Архив записей